Хлопчык i пчолка

Мяне пакрыўдзіла пчала,
Яна на кветачцы была.
Хацеў я ўраз яе злавіць
І лапкі, крылцы падлічыць.

А працавітая пчала
Заўважыць хлопчыка змагла,
І раптам узляцела,
І звонка загудзела:

- Ты не бяры мяне ў руку,
Я ж уджыгнуць цябе магу!
Далей  гаворку павяла:
- Ты – чалавек, а я – пчала!

Нектар я з кветачак бяру,
А потым мёду нараблю.
Вясну і лета я люблю,
Цябе ж я, хлопчык, не лаўлю!

Карысць вялікая з мяне:
Расліны апыляю,
Калі не стану працаваць –
Не хопіць ураджаю.

Пылок збіраю я як след -
Зімою будзе нам абед.
Пярга – карысць не толькі нам,
Але і людзям-пчалярам.

І хлопчык усміхнуўся ёй:
Нясі пылок у домік свой,
Не буду пчолак я лавіць,
Мы будзем побач дружна жыць.

Прыроду трэба шанаваць,
Жывёльны свет аберагаць,
І будзем з асалодай
Мы частавацца мёдам!


Рецензии