Марс
Здзейсненая мара.
Хатка мая —
Недарэка. Зусім як я.
Пустка на беразе мёртвага ручая.
Засуха з глебы ўраз выціскае пару.
А я, з запаветам Брэдберы па-за спінай,
Прыношу ў ахвяру гнуткіх зямных дзяцей.
Не падымаюцца кроны нідзе.
Нідзе.
Але я цягну і падпіхваю Марс у вырай.
Енк увушшу: «Нашто табе? Марс той гіне».
Смяюся: «А што, калісьці было не так?»
Мерна працягваю шлях пасярод пустыні:
Ліецца вада ў зямлю,
Дзе стаяў барак.
02.06.2023
Свидетельство о публикации №123060201886