Беларускiя пявуннi
Вам няведамы спакой.
Усё ў Вас спраўна і адметна,
Ды і кожная прыкметна.
Дораце святло і песні,
Што прапушчаны праз сэрцы.
Беларускія пявунні,
Як адна — усе красуні!
Талентаў у Вас так многа,
Да святла вядзе дарога.
Нарадзілася сумесна
Ваша доля, Ваша песня.
Разам з ёй плывіце дружна,
Сустракайце беды мужна.
Ды рукою развядзіце,
Птушку зраненую прытуліце.
І тады, нібы рака,
Адыдзе ад Вас бяда.
Сонейка, дабро і шчырасць —
Калектыву асаблівасць!
Дык ззяйце ж зноўку на бяскраі,
Няхай Ваш голас не сціхае!
Нясіце песню праз гады,
Каб быў Ваш калектыў заўжды!
01.06.2023г.
Свидетельство о публикации №123060103356