Поклiч Адчаю

Мы гулялі па блакітнаму моры,
Адчувалі лагодны прыбой,
Пейзажы малявалі надзвычайныя думкі,
Што так моцна звязаны з табой

Тваё неабсяжнае мора думак больш не належыць мне,
Застанецца толькі пагарды букет,
Што знутры нас заб'е

Размовы ўвечары сціхлі,
Кавалкамі нерашучасці
Разбілася сэрца тваё,
Слязіна рассыпалася на ўзлеску
Кволым маркотным галлём

Сцежкі губляюць сляды
ў посцілцы паўночнай цемры,
А я губляю ў нябёсах тую зорку,
Што паказвала нам, дзе мы.

————————————————————

25 траўня 2023 г.


Рецензии