Маё гняздзечка

Гняздзечка родненькае, хата,
Ты на людзей была багата,
Была і ў снезе, і ў дажджы,
Але ў сонцы назаўжды.

У сэрцы назаўжды таксама,
Там маладыя тата, мама,
Бабуля там гаворыць казку,
А я расту ў пяшчоце з ласкай.

Маё маленькае гняздзечка -
У цемры быццам гарыць свечка.
Цвіце і ліпа каля хаты,
Спяваюць песні ёй дзяўчаты.

Красуюць кветкі пад окенцам,
Так лёгка, хораша на сэрцы!
Парэчкі-вуглікі палаюць...
Ці ж гэта людзі забываюць?


Рецензии