Кахаю?

Як мне верныя словы знайсці,
Каб адказаць на пытанне,
Бо, на жаль, ніколі ў жыцці
Не верыла я у каханне.

Я ніколі яго не шукала,
І замен было мне ня трэба,
Я цябе ужо не чакала,
А ты раптам зваліўся мне з неба.

І змянілася раптам усё,
І ўпэўненасці больш я не маю:
Ты ўцягнуў мяне ў забыццё,
Ужо не ведаю, што адчуваю.

Але ж дакладна адно,
І таму гавару без падману:
Ты лепшае, што ў мяне было
І тое, чым я ніколі не стану.


Рецензии