Мiма

Страціўшы
ўсё і назаўжды
на гэтым свеце,
жанчына
пазірала
ў нікуды,
а ў вачах цягучая бяда,
а вакол агні
і
цягнікі…

Побач
абдымаліся - цалаваліся,
усміхаліся — плакалі,
і
развітваліся.

Матчыных асоб тычыліся дзеці…

Адхіліўшыся ад усяго на свеце,
людзі ішлі і ішлі...

Нястрымна!

Міма!!!


Рецензии