Скарб жаночы
Купаецца ў рацэ, шчабеча птушкаю,
Ды ўжо цнатліва цельца пласкагрудае
Ніжэй падпашкаў захінута стужкаю.
Падлетак - пухіркі ледзь-ледзь адскочылі.
Смяюцца: прыпякай прышчы зялёнкаю.
Апусціць сарамліва долу вочанькі
Ды рукі крыжам на кашулю тонкую.
Два яблыкі салодкія, даспелыя
Дзяўчыны стан спакусліва ўпрыгожылі.
На іх адчуўшы рукі надта смелыя,
Спыняе аплявухай хама кожнага.
Жанчына-маці грудзі набрынялыя
Ад воч дурных хавае заклапочана.
З малітвай хросным знаменам жагнае іх,
Крый Божа, малако каб не сурочылі.
Вісяць пад хусткай торбачкі жабрачыя
На рэбрах цёткі тайнамі вялікімі -
Хаця б мужчыны ўбогасці не ўбачылі
І з рагатаннем пальцамі не тыкалі.
Свидетельство о публикации №123050501910
Ростислав Савлук 07.03.2026 16:24 Заявить о нарушении