Родны край

Родны край, як родны бацька,
Для яго заўжды мы дзеці.
Як няма куды дзявацца.
Ён накорміць і прывеціць.

Рвемся ў іншыя краіны,
Лёсу лепшага шукаем,
А з прэстыжнае чужыны
Трызнім потым родным краем.

Успамін аб ім - праменьчык,
Што праціснуўся скрозь хмары.
Дзе б ні бегалі - памерці
На Радзіме толькі марым...


Рецензии
Усё так, Вера.

Елена Ярошевич   04.05.2023 08:55     Заявить о нарушении
Сцвярджаць упэўнена бяруся,
Што мой Эдэм на Беларусі.

*Дзякуй за салідарнасць, Алена.
😊🤚 Вітанні!

Вера Михно   04.05.2023 09:44   Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →