Да сваiх
Там нарадзілася, там жа прайшло
Шпарка дзяцінства, паставіла коску,
Мінску-сталіцы перадало,
Як эстафету, юнацтва і сталасть.
Тут мая праца, сям’я і мой дом.
Рабаўніком хутка з’явіцца старасць -
Згорбіцца постаць, як хата на злом.
Покуль хапае шчэ сіл на дарогу,
Еду на Бацькаўшчыну, да сваіх:
Кветкі пакласці, падзякаваць Богу,
Што яшчэ госцяй эаходжу да іх.
Бацьку ды маці зірну проста ў вочы.
Думкі ўсё ціснуць, і ціснуць слязу:
Некалі мушу зямны шлях свой скончыць -
Дык гаспадыняй сюды прывязуць...
Свидетельство о публикации №123042502120
Зоську Верас сумам нагадалі,
дакладней яе
Ліст
Хацела да цябе напісаці
На пялёстку ружы пахучай,
Але пялёстак мог згінуць
У пору буры грымучай.
Хацела да цябе напісаці
На скрыллі у матылёчка,
Але матыль умірае,
Як прыйдзе цёмная ночка.
Хацела я ліст паслаці
Праз ластаўку з нашага дома,
Але ж яна магла даці
Яго каму-небудзь другому.
І так дзянёчкі праходзяць…
Не маю яго як паслаці,
А ліст такі ўжо сардэчны
Хацелася напісаці.
Владимир Войтюлевич 04.06.2026 20:02 Заявить о нарушении
Што пагубляла мяккія знакі...
Сорам апёк, як пчалінае джала!
Вартая Ваша заўвага падзякі.
Вера Михно 04.06.2026 20:24 Заявить о нарушении
