Святло пераможа

Бязлітаснасць ночы
Маю захапіла свядомасць.
Я цемраю крочу
Далёка ад роднага дома.

Блукаю ў імжышчы,
Спяваю жалобныя песні.
Жыцця папялішча
Мяне сустракае ля весніц.

Але з небакраю
Заззяе надзеі праменьчык.
Цярпліва чакаю,
А сэрца скуголіць і енчыць.

Святло пераможа,
І зноў напаткаю я шчасце.
Даруй, Святы Божа,
Грахі, беражы, каб не ўпасці.


Рецензии
Дзякуй. Выдатнае верш. У мяне таксама часта ў маіх вершах прысутнічае ноч, дарога, пошук сябе.

Елена Морозова 24   01.05.2023 20:33     Заявить о нарушении
Выдатны верш.

Елена Морозова 24   01.05.2023 20:54   Заявить о нарушении
Дзякую за Вашу ўвагу і добрыя словы.

Наталья Кондрашук   01.05.2023 22:59   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.