Казала мне матуля
Што нешта не выходзіць, як хочаш, па жыцці,
Бо маеш розум, талент і закалёны дух,
А што табе яшчэ патрэбна, каб расці?!”
Казала мне матуля: “Шырэй распахвай вочы,
Не прапусці світанкаў цудовыя часы.
І хай табе шчасціць як у сумрачныя ночы,
Так увогуле ва ўсім, чаго таркнеся ты”.
Казала мне матуля і ўкладала ў словы
Сваю любоў і веру ў таленты дачкі,
А я не разумела матуліны прадмовы
І шлях свой выбірала праз цемру і кусты.
Казала мне матуля: “Мы будзем заўжды разам,
Не гледзячы на свет, падзеі, зайздрасці”.
Я адчувала моц ад тых пяшчотных сказаў,
Але сваю дарогу імкнулася знайсці.
Казала мне матуля, а я тады не чула,
Бо розум хай і ёсць, ды спіць да сталасці.
І толькі праз часы наказ яе пачула,
Калі сынам ратую, каб ім мякчэй расці.
Свидетельство о публикации №123042106823
