Завеi

Над Руссю Белаю завеі
Змяняюць золкія дажджы
І сэрца ціха халадзее
Ля гэтай жудаснай мяжы.

І ные стомлена душа…
Чым правініліся прад Богам?
Наўсцяж бясконцая зіма
І толькі сцюжа за парогам.

Куды ні глянь - ільдзінкі-вочы,
Нянавісць і разлад тут госці.
Пануюць ў непрагляднай ночы
Словы, атрутныя ад злосці.

Смак - горыч, адчуванне - жах,
І выбар - шалі ў ваганні -
Ляжыць цяжарам на плячах
Людзей, здранцвеўшых у чаканні.

Пяройдзена, між тым, даўно
У запале кропка незвароту.
Назад не вернеш што было,
Хоць я і спадзяюся ўпотай.

Надзея з верай не сышлі,
Ды ўсё часцей я прыкмячаю:
На зноў заснежанай зямлі -
Кроплі чырвоныя адчаю.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →