Хмара

 Хмара (А.С.Пушкін,"Туча")

Апошняя хмара ад буры сярдзітай,
адна ты пацьмарыш на небе блакітным,
адна ты наводзіш пахмурасці цень
і смутак прыносіш у радасны дзень

Ты неба нядаўна вакол абкладала
і грозна маланку з сябе вывяргала,
жахлівым пярунам абшар аглушала,
на землю жаданым дажджом выпадала

Згінь,досыць,сышла на нішто навальніца,
зямля напілась жыватворнай вадзіцы,
раз'юшаны вецер,аціхлы як трэба,
цябе праганяе із светлага неба



P.S.И.С.Тургенев, А.А.Фет и др.считали неудачными слова в "Туче" А.С.П."и молния грозно тебя обвивала"


Рецензии