Вочы закрыеш

Вочы закрыеш - сонца ў крыві,
Дрэвы гарэлыя, нешта балiць.
Недзе там звонку куляў дажджы
"Ведаеш, хочацца звычайна жыць..."
Зараз вось, побач зусiм - Хатынь.
"Няма ж катаванняў, пакуль не глядзiм?"
Вольны, жывы? - то пачуцце вiны.
Як усходы кахання падчас чумы...
А вочы закрыеш - сонца ў крыві.
Цi што адчуваць, цi сябе баранiць?
А ўдалечыні? пустка ўдалечыні.
Дарэчы, пустыя i мы.


Рецензии