Памяти Юрия Гагарина
З адкрытай усмешкай на твары,
З іскрынкай у добрых вачах,
Імя тваё, Юрый Гагарын,
Прапісана плённа ў вяках.
Была я зусім невялічкай,
Як вестку агучыў эфір,
Аб тым, што “Усход”яркай знічкай
Ужо абляцеў увесь мір.
Сто восем хвілін – так нямнога,
У працы штодзённай калі,
А Юрый адолеў дарогу
Вакол неабсяжнай Зямлі.
Сто восем хвілін хвалявання
Таемна адлічваў Сусвет…
І вось на зямлі ўжо спатканне:
Шчаслівым быў зорны білет.
І з марай аб дзіўным Сусвеце,
Каб стаць касманаўтам, як ЁН,
Гулялі ў “Гагарына” дзеці,
Ім быў без патрэбы “айфон”.
Гады замятаюць віхуры,
Ды ім не замесці падзей.
Імя папулярнае -- “Юрый”,
Як сімвал шчаслівых надзей.
Складаюцца песні і вершы,
І славіць герояў санет,
Бо жыць у гісторыі ПЕРШЫМ!
Ім стаў падуладны Сусвет.
Свидетельство о публикации №123041104519