Goethe. Гётэ. Фауст. Уступ. Прысвячэнне

Вы зноў са мной, туманаў мільгаценні,
Юнацтвам мной убачаныя даўно...
Ці затрымаю ва ўладзе натхнення?
Снам прамінулым зірнуць адно?
Са змроку, цемры аж здранцвення
Паўсталі вы... Кіруе тут стырно!
Як у юнацтве, грудзі край хвалюе,
І дух мой зноў на чары бы палюе.

Прыўнеслі вы ўспаміну ззянне
Вясёлых дзён і ценяў мілых рой;
Уваскрэсла забытае казанне
Сяброўства, каханне перада мной;
Усё згадана: роспачнае блуканне,
І бег жыцця вузельны чарадой,
І вобразы сяброў, з жыццёвай дзюны
Адрынутых, падманутых фартунай.

Каму спяваў калісьці я, натхнёны,
Тым песня мая і не чутна...
Кружок сяброў сусвеццяў ветрагоны,
Зык змоўк, сышлі на рэшткі дна.
Чужы натоўпу журбой, святадзённай,
Сама пахвальба яе вайна,
А ўсе, каму гучала мая ліра,
Жывы хто, - брыдуць па свеце віра.

І ўваскрэсла даўняе хаценне,
Мкнуць у свет духаў, сур'ёз нямы,
І квола родзіцца песні насенне,
Стогн дрыжыкам эолавай струны;
У суворым сэрцы пырх, змірэнне,
У вачах сляза слязой турмы;
Усё, чым уладарыў, далеч сцямніла;
Усё, што адышло, - паўстала, схапіла!..



(1749~1832)


Рецензии