Вербнае
Расці-расці, гнуткая!
Гадуй сваіх коцікаў.
Цягні свае пруцікі.
Расці-расці, любая!
Расці-расці, ветлая!
Над чорнымі грудамі.
У мёртвым паветры.
Расці-расці, вербачка!
Расці-расці, гожая!
Каб хтось прывітаў Яго,
Калі ўжо не зможам мы.
Свидетельство о публикации №123040905550