Наша кошка, як цюлень,
Шубку мые кожны дзень,
Мые хвосцік,носік,вушкі,
Сваё беленькае брушка.
Наша кошка, як пантэра.
На высокі слуп ці дрэва,
Як маланка залатая
Вельмі лоўка ж узлятае.
Наша кошка, нібы леў.
Днём пануе сярод дрэў,
Ноччу ходзіць па дварах, (у ноч палюе па дварах)
На мышэй наводзіць жах.
І яшчэ, напэўна, кошка (безумоўна наша кошка)
На вясну падобна трошку.
Нам не сумна i ўдваіх-
Наша кошка лепш за ўсіх!
Свидетельство о публикации №123040806085