Ля майго аконца
Ходзіш ты бясконца.
Ідзі,любы,да мяне,
Буду я чакаць цябе.
Скажаш мне славечка,
Прытуліш да сардэчка,
Сваёй любай назавеш,
Мора шчасця прынясеш."
"Стрэну я цябе,галубка,
Майго лёсу незабудка,
Зорка ясная мая,
Палавінка я твая!
Будзе знатнае вяселле,
І хмяльное цуда-зелле
Будзе радасцю п'яніць
І з Душою гаварыць!"
Свидетельство о публикации №123040705592
Тадеуш Други 08.04.2023 16:30 Заявить о нарушении