Целяханы. Частка трыццаць трэцяя

Разнясецца птушак спеў
Над лясным абшарам.
Разумею шэпты дрэў –
Плачуць аб ахвярах!

Грэчышча... На полі тым
Ох, ахвяр нямала.
Лес з убранствам залатым –
Сведак іх фінала.

Уваскрэслым бачу жах:
Дзеткі ды кабеты...
Нелюдзі страляюць: «Бах!»
Знішчаць радасць света.

Колькі б часу не прайшло,
Не забыць расправу.
Нёс фашызм нам гора, зло...
Па якому праву?!

Залаты ляжыць пясок,
А ў пясочку – ямы...
Візгат, тонкі галасок,
Ад крыві ёсць плямы.

Карнікі, фашыстаў зброд,
Хто надаў вам права?
Знішчыць зброяю народ –
Крывапійцаў з'ява.

Крывасмокі-дзяцюкі,
Злыя іншаземцы.
Кулямётамі з рукі
Лютавалі немцы.

Загараўся небасхіл,
Сонейка – на захад...
Плач з закопаных магіл...
Грэчышча... Ты – плаха...


Рецензии
Проникновенные слова Ваши. Тема холокоста болью отзывается в наших сердцах. Действительно, по какому праву? Шесть миллионов евреев, свыше миллиона цыган,свыше двух миллионов белорусов погибли в годы войны. Такое не забывается.

Геннадий Трутько   02.04.2023 23:23     Заявить о нарушении
Наши телеханцы не забыли о трагедии Холокоста.
Проводятся траурные мероприятия на месте расстрела земляков. Выпускники школы посещают это скорбное место.
Да и многие неравнодушные люди часто посещают захоронение невинных жертв фашизма.
Спасибо за рецензию, Геннадий!
С поклоном и теплом!

Татьяна Цыркунова   03.04.2023 14:35   Заявить о нарушении