Камары

Аднойчы надвячорачкам уздоўж берага ракі
Мы з міленькім –каханенькім уабдымачку ішлі.
Па ўзгорачках-прыгорачках сцяжыначка вілась,
Ды нечакана ножкамі я саслізнула ў гразь.
Мы мылі ножкі босыя ў чысцінькай вадзе
І, нават, не заўважылі, як ноч змяніла дзень.
Узыйшлі на небе зорачкі, запелі салаўй-
Мы доўга адарваць вачэй ад зорак на маглі.
Над лугам дзіўны водар плыў – кружыў галовы нам.
Дзівіліся на зораккі да раніцы мы там.
Мы грэлі ножкі босыя і шчочкі да зары
І мак таўклі вясёлыя над лугам камары.
Камарыкі-таўкачыкі таўкуць на лузе мак…
Камарыкі-таўкачыкі нам не заснуць  ніяк…
Ад пацалункаў шчочкі ўсе палалі да зары,
А вінаваты ў той бядзе, канешне, камары!
Калі ж да хаты раніцай мы падыйшлі як раз
На ганках мама з татаю ўжо чакалі нас.
Праз тыдзень на вяселле мы пазвалі ўсё сяло.
Як вулей наваколле ўсё тры дні тады гуло!
Камарыкі –таўкачыкі таўклі над намі мак
І сцішацца да раніцы ніхто не мог ніяк!
Плясалі ўсе “Лявоніху”, “Лянок” і “Казыры”
І ножкі, як таўкачыкі, скакалі да зары.


Рецензии
Улыбнули, Лариса - Спасибо! Ай, пусть у Вас в сумме будет - ДЮЖИНКА рецензий (1+2+9!))).
А. В-в (Р.)
Камарыная Лявониха - очень понравилась...))).

Александр Разбойников   27.11.2024 23:32     Заявить о нарушении
Спасибо на добром слове, и за отзыв спасибо! Рада, что понравилось! Душевного тепла и вдохновения!

Лариса Рудковская   28.11.2024 08:08   Заявить о нарушении