Гэй! Ваколица, збирайся!

Гэй! Ваколіца, збірайся!
(Тэкст песні)

Заспяваем па-сяброску
Мы ваколіцай сваёй.
Хто - мястэчкам, а хто - вёскай,
Разам - дружнаю сям’ёй.

Заспяваем, каб пачулі
Нас палеткі і сады,
І, каб татачка з матуляй
Танцаваў, як малады!

Прыпеў:
Гэй, ваколіца, збірайся!
Нашу песню падтрымай!
Салаўямі залівайся
Беларускі любы край!
Расквітнела ружай кветкай,
Ты, ваколіца мая! -
І гасцінная суседка
Ты, і родная зямля.

Нам у спадчыну застаўся
Голас твой і гонар твой.
Тут мой прадзед заляцаўся
Да каханачкі сваёй.

Хараство тваё спрадвеку
Праслаўляў у песнях люд.
І не трэба іншых лекаў,
Толькі б чуць мелодый цуд.
 
Прыпеў:
Гэй, ваколіца, збірайся!
Нашу песню падтрымай!
Салаўямі залівайся
Любы, мілы, родны край!
Расквітнела ружай кветкай,
Ты, ваколіца мая!
Век жыві на радасць дзеткам,
Каб чуваць было здаля!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →