Спадчына

Калі дзед маю бабалю пакахаў
Чаравічкі ей тады падараваў
І лявоніху пайшлі яны скакаць,
Стаў Лявон сваёй Лявонісе міргаць.

Калі бацька маці у клубе сустракаў
На Лявоніху яе ён запрашаў,
Кветкі кожны раз Лявонісе дарыў,
Аб каханні аб сваім ёй гаварыў.

Калі ж у хату я каханачку прывёў,
Да яе з паклонам бацька падыйшоў,
На лявоніху яе ён запрасіў,
І ў віхры карагода закружыў.

Нарадзілася праз год у нас дачка,
І Лявоніхай назваў дачушку я,
Стала  хутка яна прыгаць, падпяваць-
Пачала яна Лявоніху скакаць!

Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!
Дай жа бог табе даўжэйшага жыцця,
Ды у каханні ў шчасці радасна пражыць,
Усіх Лявоніхай вясёлай  весяліць.
2018.


Рецензии