Свiтанкам устану i вокны адкрыю

1. Світанкам устану і вокны адкрыю,
І ўспомню, што сёння паўстаў Бог з магілы.
І смачна ўдыхну водар цёплы вясенні
Падзякую Богу за дзень Уваскрасення!

І ў колер чырвоны сталы упрыгожу,
І ежу пастаўлю, якую даў Божа.
Сяброў за сталы ад гасцёўні да сеняў,
Бо сёння святочны дзень Уваскрасення!

Прыпеў:
Хрыстос уваскрэсе! Усяісна ўваскрэсе!
І рэха, як звон залаты з паднябесся.
І рэха ў сэрцах. І рэха ў песнях.
І вера, што кожны з Хрыстом уваскрэсе!

2. І гора адыйдзе. І цемрадзь растане.
І смерць, быццам прывід пад сонцам світальным
міне ва ўспамін паўнаты Дабравесця.
Хрыстос уваскрэсе! Усяісна ўваскрэсе!

Брыдж:
Надзея у сэрцы як зорка заззяла.
Да неба сцяжынка праз стромы паўстала.
Таму і спяваю я гэтую песню -
Хрыстос уваскрэсе і мы уваскрэснем!


Рецензии