Зноу расталi бярозы на узгорку маiм...
Памяці Бельчонка
Зноў расталі бярозы на ўзгорку маім,
Дзе пад каменем спіць мой Бельчонак
І дзе лозы калышуць уедлівы дым,
Якім пахне вясны надвячорак.
Зноў расталі бярозы і ў неба глядзяць,
У высокі блакіт над пагоркам,
Толькі міламу коціку болей не ўстаць,
Не лавіць там вясновыя зоркі.
Зноў расталі бярозы у промнях зары
І шукаюць Бельчонка майго на двары.
17 сакавіка 2023 г.
Свидетельство о публикации №123031702338