Генка

Для кагосьці просты хлопец Генка
Ходзіць за півам у краму, купляе ў хэндзе адзенне,
Выглядае злёгку памятым, не галіўся даўненька.
Для кагосьці ён самы звычайны, а для мяне - летуценне.

Не кулінар, але выдатна гатуе суп і карбанару,
Сабутэльнік мой і нават краш.
Ведае, як уладкована вітая пара,
Калі трэба, зробіць файненькі масаж.

Клічу яго на спатканне, пішу лонгрыды з натхненнем.
Ён мне адказывае: "Ніякіх спатканняў", -
А сам спаткае раніцу з пахмеллем
І просіць не задаваць лішніх пытанняў.

Вось такі ён, гарны хлопец Генка.
Пераконвае плюнуць на яго с высокай званіцы.
І я плюю, але як на трыпутнік, каб прыкласці да пабітай каленкі,
І зноў усаджваю на яго свае ягадзіцы.


Рецензии