Прысвячаецца сябру

*Б.М.*

Тваёй усмешкі пах вясновы
Самотай на душу кладзецца.
Міжволі сказанае слова
Глыбока ў сэрцы адгукнецца.

Тваіх вачэй пагляд праменны
Маланкай апячэ грымотнай.
Імклівай думкі рух таемны -
Уменне заўважаць употай.

Раптоўных нашых стрэч імгненні
І кветак дораных пяшчота...
Схаваныя душы памкненні
Нібы пакінуў ты напотым.

Загадкавы, непрадказальны,
Як подых майскай навальніцы.
На позірк твой, як час світальны,
Ужо не здолею забыцца.

1996


Рецензии