Пра Беларусь

Я кожны день пяю аб Беларусі,
Дзе над палеткам жаўрукі звіняць,
Куды вяртаюцца штолета гусі,
Дзе так прыемна пахне сенажаць.
Хіба магу не пець аб той краіне,
Дзе, п’яная ад клёкату буслоў,
Ем самыя духмяныя маліны
Пад скронямі разгалістых дубоў.
Хіба магу маўчаць аб тых жанчынах,
Што сустракаюць песенна гасцей,
Частуюць усіх, чым бог паслаў гасцінна
І запаршаюць прыязджаць часцей.
Я зноў і зноў пяю аб тым народзе,
Які ніхто не можа зразумець,
Аб мове гучнай і аб той прыродзе,
Што Караткевіч завяшчаў нам пець!
О, Беларусь, ты майго сэрца песня
І я табой, як маці, даражу.
Таму ў душы маёй пачуццям цесна,
Што там тваё аблічча я нашу!


Рецензии