iншы свет 2

Па абшарах сонных  вуліц
скрозь сутоння аксамiт
плыць самнамбулай
зыбучай
сярод зорных  блiскавiц
Хай нам дзьмухае паветра
спадарожнасцю прыкмет
спіны лашчачы
нястомна
хiсткай хваляй
след у след…

Хай у снах
начныя душы
па законах божых цел
ціха рухаюцца  ў цемру
спраў дарэчных
вечных сфер
дзе не гучна
не балюча
па за плынями планет
iснуе неўміруча
неабсяжны
iншы свет


Рецензии