На выспе

На выспе - гаць, ялінак раць,
Сасна старая падпірае неба,
Пад талым снегам травы спяць,
Іх песціць, лашчыць глеба.
У небе - клін, крумкач за ім
Цікуе, круціць галавою.
Пакой пануе над усім
На выспе ранняю вясною.


Рецензии