Ты жартуеш - я сумую

Ты жартуеш - я сумую,
Але ўсё табе дарую,-
Найкаштоўнае, што маю,
Я каханню ахвярую.
Толькі потым зразумею,
Што апошнюю надзею,
У падмане загубіўшы,
Адшукаць ўжо не паспею.
Зноў па шыбе дождж пляскоча,
Ноч вяртае страх жаночы -
Праз гады былога ўпарта
Поўня жнівеньская крочыць.

28.09.1994


Рецензии