3 Часам снiцца...

Часам сніцца адзін той жа сон:
Я збіраю гуркі ў гародзе.
З снамі рознымі кожны знаём,
Іх разгадваюць дружна ў народзе.

Дастаю тлумачальнік тых сноў
І чытаю нагоду такую:
Збор гуркоў - поўны двор жаніхоў.
Гэта так. Я зусім не жартую.

Колькі год мне? Ой, лепш не казаць!
Пра якіх жаніхоў тут гаворка!
Хутка ўнук зможа шлюб сабе браць...
А на сэрцы ўсё ж крышачку горка.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →