Супакоiцца вада

Як вазьму я ружу кветку,
Ды пушчу на воду.
Плыві - плыві, ружа кветка,
Да самога броду.
https://pesni.guru

Лаянка і мат пад стрэл...

Ўскрык!

Вось...

Плясканне з абрыву ў рэчку.
Ад'язджае машына...

Рык.

…І без следу.

Супакоіцца вада праз імгненне...
Як заўсёды...
Ціха, ціха пацячэ
праз камяні і праз брод,
труп з сабою цягнучы,
да балота...

Супакоіць там хтосьці.
І павісне вісяком
у хаце каменнай, казённы.

І аб гэтым у ноч заплача
у нашым горадзе ў бяссонным,
маці...

Дзе ты, дзе ж ты, мой сынок?!

Так да смерці ёй чакаць.

ЭТАЖМАЦІ.


Рецензии