Ты памятаеш
Ссылка на оригинал: http://stihi.ru/2023/02/24/1627
***
Ты памятаеш, год таму:
Зімовы ранак, прысмак болю,
Пытанні: "Як? За што? Чаму?
Навошта Бог паслаў такую долю?
Жахлівы крык, расчараванне, мітусню:
"Прыйшла вайна?! Не можа быць?!",
І ты ў сябе пытаўся: "Мабыць сплю?"
Не разумеючы, як будзеш з гэтым жыць,
Таму што ранак лютаўскі табе не хлусіў:
Гучалі выбухі, па небе поўзаў чорны дым,
А ты са смуткам сам сабе прызнацца мусіў:
Прыйшла бяда халодным ранкам у дом,
І край твой, як з крылом падбітым бусел.
Крыжы на вокнах, гук сірэн,
Жыццё не скончана. Яно змяніла кола.
"Вось новы час! Час перамен",
А хто казаў, што "Не. Ніколі!?"...
Ты памятаеш, год таму:
На золку кволае зацішша,
І вораг не пачаў яшчэ вайну.
Свет спіць, і час ідзе няспешна.
Свидетельство о публикации №123022403853