Статысты

Загалосіць зямля, уздрыгнецца,
Праглыне халодны метал.
Што на ёй пасля нас застанецца?
Чорны пепел ды смерці аскал.

Небагата развілак наперадзе,
Немагчыма назад павярнуць.
Былі людзі - зрабіліся нелюдзі:
Хочам самі сябе падмануць.

Незайздроснае наша становішча,
Раптам трапілі ў свой жа капкан.
Мы, статысты дурнога відовішча,
Цвёрда верым у пагібельны план.


Рецензии