Каханай

Я да сэрца твайго пракладаў доўгі шлях:
Слухаў песні лугоў і губляўся ў палях.
Па дарогах Айчыны натхнёны ішоў --
Не сустрэў што шукаў: не спаткаў, не знайшоў.

Не на лузе, не ў полі, а ў Храме святым
Напаткаў свой агонь і адчуў той матыў,
Што душою маёй кіраваў шмат гадоў
І квітнеў таямнічасцю белых садоў.

Ты малітвамі боскага храма жывеш.
Ты шапочаш мне іх, бы жыццёвы свой верш.
Як цябе не кахаць, калі думак спакой
З гэтым вершам плыве, бы туман над ракой.

Як цябе не кахаць, калі шчыры пагляд
Пашырае надзеі маёй далягляд?
Калі словы твае, бы малітва ў цішы,
Вырываюць каменне з глыбіняў душы.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →