Голас хваляу

Разносяць хвалі па-над Сожам,
І над Дзвіной, і над Дняпром
Наш голас: верым, пераможам,
Які разносіцца, як гром.

Чуваць у пушчах і па гонях:
Хто там ідзе, хто там ідзе?
Народ паклікала Пагоня.
Ён -- у бядзе. Ён -- у бядзе.

Выходзь, сусед, выходзь, сяброўка! --
Чакае вольны ўсіх прастор.
Нам да яго ісьці пяць крокаў.
Далей -- свабоды хараство.

Калі мы здрайцаў пераможам --
Жыць будзе вечна Беларусь.
Ну, а пакуль -- мы верым, можам:
З плячэй скідаем догмаў груз.
 
04.02.2021.


Рецензии