Прызначэнне

Выварочваю думкі, нібыта кажух,
У жыцці прызначэнне шукаю.
За пражыты свой дзень -- дзякуй Богу, кажу,
А яшчэ -- беларускаму краю.

Веру ў сілу яго векавечных дуброў,
У цячэнне удумлівых рэчак,
Што на хвалях нясуць вольных ніў серабро,
Зіхацяць таямнічасцю свечак.

Тут Касцюшкі сляды валунамі растуць,
Тут Купалы і Коласа думкі.
Прыцягненне Айчыны чуваць за вярсту --
Яна цягне насустрач мне рукі.

Калі б кожны мог гэтак Радзіму любіць
І дарыць дабрыню яе дзецям --
Стала б вольнай і чыстаю повязі ніць,
Размаўляў бы з Айчынаю вецер.

Каліноўскага думкі ў аснову ляглі
Той свабоды, якой мы жадаем.
Як жа многа ўсе разам мы здзейсніць  змаглі,
Калі б воля жыла па-над краем.

04.02.2023.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →