БЕЛЫ СНЕГ

Белы снег -- бы шчырая малітва,
Што зямлі маёй дае спадзеў.
Зноў паміж святлом і цемрай -- бітва.
Там зіма сняжынкі ў бой вядзе.

Колькі іх узрушаных, прыгожых,
Кружыцца над лёсам уначы?
Мы паглядам шчырым іх трывожым
І не можам ім дапамагчы.

Зранку вочы зноў пабачаць свята --
Вынік бітвы да зямлі прырос.
Белы бінт на дрэвы лёг і хаты --
Ён за ноч зямлі пазначыў  лёс.

08.02.2020.


Рецензии