Дэвiз

Не здрадзіць думкам і не здрадзіць веры --
Такі дэвіз патрэбен сёння людзям.
Я ведаю:  нам час адчыніць дзверы,
Мы памяць дзён украдзеных здабудзем.

Ну, а пакуль -- гартуемся ля мовы,
Шануем слова матчына,  святое,
Каб веды паспрыялі ў часе новым,
Дзе будзе ззяць сячэнне залатое.

Ты чуеш, брат, як вольныя пачуцці
Ўздымаюць крылы думак для  палёту?
Там голас Беларусі будзе чуцен,
Там кожны з нас пачуе долі ноту.

Глядзі, дачка! -- Вясна да дзеяў кліча!
Мы без яе -- бы птушкі без Радзімы.
На палатне зямлі -- нябёс аблічча
І позірк Бога чысты і праўдзівы.

Вясновы час нам верне тыя думы
З якімі жыў Скарына і Купала...
Пазбавіцца зямля тугі і тлуму,
З якімі не жыла, а проста спала.

11.02.2022.


Рецензии