Летапiс! Аляксандр. Сяргей. I жонкi
(Алесь на тым пагорку)
Мо летапіс падкажа,
Праз стагоддзі перакажа
Звычкі, нораў, "еўропу",
Што ўнікла да захопу,
Што растала, як хмара,
Набрыняла нібы мара
З-пад Палесся, - як з балота
Спела зерне ўмалота...
А пакуль - сядзі, глядзі:
Муж вяслуе на ладдзі!
На трубе вадаправода -
Першачыннікам народа -
П'яны; кліча ён Сяргея,
Галыша і дабрадзея.
Вось цалуюцца ўдвух!
Аж праймае з вонку зух...
Дзень суботні. Адпачынак.
Ад дзяцей і ад жанчынак.
Жонкі - спрытна труць вячэру
(Болей страў сабе, даверу)
А пасля на двор шырокі,
Дзе мурог зелянавокі,
Акурат на пянькі
Рассядаюцца, - званкі!..
Галасістыя адценні
(Непадробіш летуценні!)
А мужы... ім нуль увагі.
Адцвіла пара павагі.
Свидетельство о публикации №123020504456