М. Ю. Лермонтов. Дарнасць Палестыны

Кажы мне, дарнасць Палестыны,
Дзе ты расла, дзе ты цвіла?
Якіх пагоркаў ці даліны
Узорам пекным ты была?

Ля вод ці чыстых Іярдана
Прамень Усхода цябе кранаў,
Начны ці ветрык гор Лівана
Цябе бязрадасна матляў?

Ці малітоўнае чыталі
Ці пелі песні даўніны,
Калі лісты твае спляталі
Саліма бедныя сыны?

І пальма ці стаіць дасёння?
Ці гэтак жа ў спёку зноў
Яна акліча ў прадонне,
Хавае стрэчнага наноў?

А мо ў расстанні незабыўным
Яна засмягла, як і ты,
Схіляе стан неперарыўна
І толькі жоўкне праз лісты?..

Распавядзі: святой рукою
Хто ў гэты край цябе аднёс?
Як часта сумаваў з табою?
Калі брыняла ты ад слёз?

Ці, боскай сілай ваяр лепшы,
Ён быў, бязвоблачны чалом,
Як ты, заўжды ля высяў першы
Паміж людзьмі і бажаством?..

Трымціць таемнасць за дзвярыма,
І дзе абразік залаты,
Вянец і знае Ерусаліма,
Як векапомнасць мкне тады!

Іскрысты морак, след лампады,
Ківот і крыж, сымбаль святы...
Усюды мір і ціш спагады
Вышэй цябе, кругом, дзе ты.



(1814 ~1841)


Рецензии