Вiктар Шацiла. Зух

Празмерная вера -
Празмерны адчай...
Нябачнага звера
Вось так павучай!
Каб ён абрываўся
На нітках душы,
Дзе рай здабываўся
І смяг на шашы
У белай завеі
На жар, гарачынь:
Хай праўднае вее
З тугіх далячынь!..
Што вока - не згледзець,
Рука не кране,
А сэрца - прыкмеціць
І дух калыхне.


Рецензии