Андрей Вознесенский. Ауры не гараць...
як птушкі грыпам,
гараць архівы
здуманых хіпі.
Фетышу свеціцца,
жалобы таўра,
загіблай буфетчыцы
ціхая аура.
Узгар сцюж
і гікі "Шпарчэй!"
Адлёт душ
рэчаў ямчэй.
Я бачу тое.
Замрыце, гаўеры.
Маіх фота
трымаецца аура.
Столь рушыцца.
Пекла. Мат.
Гарыць рукапіс,
ауры не гараць.
Не зблутаны
мазгі рабят.
Гараць кампутары.
Ауры не гараць.
Мыюць абліччы
брандмауэры.
Цябе клічу:
"Аура, ау!"
Караван-сараем.
Басаеў, мура.
Мы згараем.
Аура - Ура.
© А. Вознесенский (1933~2010)
© Виктор Шатило
Свидетельство о публикации №123020503352