Не губляй мяне

Нехта скажа табе: "Ах, яна ні аб чым,
Для няўпэўненых ў мэтах мужчын.
Побач з ёй сябе нават не ўяўляй."
Ты не вер. Ты мяне не губляй.

У спакой і свет, у жыццё, як плынь,
Ты з сабой вазьмі, дружа, не пакінь.
У апошні дзень, дзе так блізка край,
Не губляй мяне. Я прашу: не губляй!


Рецензии