Б. Пастернак. Магдалiна
Таўкатні з бакоў, не згледзець, стае.
Мірай абмываю без гаворкі
Я прачыстыя ступакі Твае.
Шаркаю ды не знайду сандалій.
Не ўбачу анічоганькі між слёз.
Мне пялёнай уваччу ўпалі
Пасмы валасоў, а не кроз.
Ногі Твае ў падол прыпёрла,
Іх слязамі абліла, Ісус,
Ніткі бус, што былі ля горла,
Зарыла ў валасы, як у бурнус.
Будучыню бачу падрабязна,
Быццам Ты яе прыстанавіў.
Я прадказваць усё магу найясна
Неўміручым бачаннем сівіл.
Заўтра рынецца заслона ў храме,
Мы ў гурт узаб'ёмся ў старане,
І зямля скранецца пад нагамі,
Мо ў жалобе проста да мяне.
Перастворацца шарэнгі канваіраў,
І пачнецца вершнікаў раз'езд.
Бы на буры смерч, з галоў і віру
Будзе небу рвацца крыжны змест.
На зямлю валюся да распяцця,
Абамру, укушу губу спярша.
Надта многім рукі для ўзняцця
Ты адчынеш па баках крыжа.
Для каго на свеце столькі шыры,
Столькі мукі і такая моц?
Ці ё столькі душ, жыццяў міру?
Столькі засяленняў, рэк і лоз?
Але трох такіх не стане сутак
І штурхнуць такую немату,
Што за гэты страшны час і смутак
Я да ўваскрашэння ўзрасту.
1949
(1890~1960)
Свидетельство о публикации №123020404873