Пiлiгрымы... Сцежка пятляе памiж крыжоy

Сцежка пятляе паміж крыжоў.
Хутка - да хаты, хутка - дамоў.
Маці чакае. Бацька не спіць.
З ранку на ганку ў далеч глядзіць.

ПРЫПЕЎ:
Мы - пілігрымы. Сёстры-браты.
Гэта адказ на пытанне: "Хто ты?"
Шлях да сузор'яў - праз першы крок.
Ў госці чакайце скрозь пыл дарог.

Вопратка - скарб ад нашых бабуль,
Нашых дзядоў ды нашых матуль.
Мы не забылі свае карані…
Божа, наш край ад зла барані.

З неба анёлы песні пяюць.
З намі вандруюць, нас берагуць.
Тэксты ды рытмы – пам-пам-па-рам.
Там, дзе мы ёсць - заўсёды шум-гам.

Бацькаўшчына – сям’я, мілы дом.
З роднымі разам сядзім за сталом.
Тут нарадзіўся братка Кастусь.
Любіш? Каго? Люблю Беларусь!

БРЫДЖ:
Тук-тук - што за гук?
Тук-тук - ў дзверы стук!
Да-вай – ад-чы-няй,
За стол за-пра-шай!


23.01.2023


Рецензии