***

Песняй пра зубра абудзіцца вольны мой
край.
Рыкам зубрыным уздрыгнуць пушчанскія дрэвы.
Грай, Беларусь! Песьню лёсу забытую, грай,
 --
Каб яна думкі аб волі надзеяй сагрэла.

Бачаць быкі -- іхні статак сягоння прырос:
Два зубраняткі да вымені цягнуцца ротам.
Сёння -- іх год. Ад яго пачынаецца лёс.
Вольны той шлях не схаваеш ні плотам, ні дротам.

Воля і пушча -- вось сымбаль, што ў сэрцы жыве.
Кружаць быкі ля зубрых і малых зубранятак.
Сена з пад снегу сівая зубрыха жуе.
Кожнаму ў пушчы сягоння знайшоўся занятак.

Заўтра ўвесь статак пакрочыць па шляху сваім.
Будзе шукаць ён сляды, што пакінулі продкі.
Гэтак закладзена лёсам і Богам самім --
Песняй зубрынаю высьпелі  мужнасьці крокі.

02.01.2021.


Рецензии