***

Народ без лідэраў не здольны сам ісці
па шляху дзён, наканаваных лёсам.
Калі ў каня ты лейцы адпусціў --
шукай яго на лузе разам з возам.

Ці не таму сістэма чыніць гвалт,
знішчае тых, за кім народ пакрочыў?
Сягоння не адзін я --
Нас тут шмат,
хто не скарыўся здзеку, тлуму, ночы...

Гартую стрыжань, каб яго святло
Вяло да шчасця вольных беларусаў.
Каб не кранула думак нашых тло,
і не жылі мы болей пад прымусам.

Хто вольным быў -- той волі не прадасць.
Хто ім не стаў -- няхай яе здабудзе.
Бо воля -- гэта вера, а не жарсць,
яе куюць не лідэры, а людзі.

01.01.2022.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →